Форма ўваходу




Андрусевіч Вольга

АндрусевичВольга Аляксееўна Андрусевіч нарадзілася 11 чэрвеня 1944 года ў вёсцы Лясец Калінкавіцкага раёна. У 1966 годзе закончыла Жыліцкі саўгас-тэхнікум (Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці), потым - Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працавала аграномам-семенаводам у абласной лугасеменаводчай станцыі, саўгасе «Дудзічы», Палескай доследнай станцыі Калінкавіцкага раёна, Дзяржсемінспекцыі г. Мазыра. З’яўлялася ўдзельнікам мастацкага калектыву «Паляшучка» мазырскага Палаца культуры «Будаўнік-1958».
Вершы пачала пісаць яшчэ ў школьным узросце. Яе твор увайшоў у фотаальбом «Край непаўторны», які быў выдадзены да рэспубліканскага свята «Дажынкі» ў г. Мазыры (2001). Друкуецца ў раённай газеце «Жыццё Палесся».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вдохновение» (2013), «С добротой и любовью» (2015), «В отчий дом» (2017),«Васильки» (2018). Тэматыка яе вершаў – любоў да Радзімы і сваёй сям’і, роднага горада і прыроды Палескага краю. У яе творчасці пераплятаюцца духоўнасць, традыцыйнасць і культура беларусаў. Піша на беларускай і рускай мовах.
Жыве ў Мазыры.

  Творы В. Андрусевіч


Вдохновение : сборник стихов. – Мозырь : [б. и.], 2013. – 86 с.
С добротой и любовью : сборник стихов. – Мозыр : [б. и.], 2015. - 84 с.
В отчий дом : стихи. – Мозырь : [б. и.], 2017. – 11 с.
Васильки : стихи. – Мозырь : [б. и.], 2018. – 58 с.

***
«Люблю я моцна край палескі…» : [верш] // Край непаўторны : Мазырскія замалёўкі : фотаальбом. – Гомель, 2001. – С. 5.
Прызнанне : [верш] // Жыццё Палесся. – 2005. – 27 жніўня. – С. 3.
Прызнанне : [верш] // Жыццё Палесся. – 2006. – 16 верасня. – С. 1.
Прызнанне; Мой край; Горад-казка; Памятаць; Роздум; Сусед; Размiнулiся; Я рамонак, а ты васiлёк; Ландышы; Майская ранiца; Вандроўка; Настрой : [вершы] / падрыхтавала Наталля Каноплiч // Жыццё Палесся. – 2023. – 3 чэрвеня. – С. 6.

***
Нам года не беда! : [о клубе «Прамень» при библиотеке микрорайона «Молодежный»] // Жыццё Палесся. – 2020. – 15 снежня. – С. 8.
Талент ад Бога : [пра гарманіста-аматара Уладзіміра Гурына] // Жыццё Палесся. – 2022. – 19 мая. – С. 20.

  Літаратура аб жыцці і творчасці В. Андрусевіч

Любить людей и выбрать хобби по душе : [беседа с поэтессой Ольгой Андрусевич] / беседовала Ольга Ласута // Жыццё Палесся. – 2021. – 27 лістапада. – С. 17.
Літаратурная гасцёўня  : сёння мы прапануем вашай увазе знаёмства з самабытнай творчасцю мазыранкі Вольгі Аляксееўны Андрусевіч / падрыхтавала Наталля Каноплiч // Жыццё Палесся. – 2023. – 3 чэрвеня. – С. 6.
Туравец, М. В. У «Вясковую хату»? Калі ласка! : [гутарка з дырэктарам Козенскага дома культуры Мікалаем Васільевічам Тураўцом] / М. В. Туравец ; размаўляла Вольга Ласута // Жыццё Палесся. – 2020. – 2 мая. – С. 16. – (Са зместу: размова з актыўнай наведвальніцай «Вясковай хаты» Вольгай Аляксееўнай Андрусевіч).

Скачать Word документ