Форма ўваходу




Галоўная

База дадзеных «Літаратура з правінцыяльнай прапіскай» змяшчае інфармацыю пра пісьменнікаў і паэтаў, якія звязаны з Мазыршчынай сваім нараджэннем, творчасцю і садзейнічаюць фарміраванню і развіццю літаратурнага жыцця Мазырскага краю.

Пачала фарміравацца БД у 2012 годзе. У базу дадзеных ўключаны матэрыялы, апублікаваныя з 1964 па 2024 гг. у цэнтральным і мясцовым друку на беларускай і рускай мовах. Агульны аб'ём складае 30 персаналій. База дадзеных знаходзіцца ў працэсе напаўнення.

Кожная персанальная рубрыка БД складаецца з некалькіх раздзелаў: «Біяграфічная даведка», «Творы пісьменніка (паэта)» і «Літаратура аб жыцці і творчасці». У некаторыя рубрыкі ўключаны часткі «Публіцыстычныя творы пісьменніка (паэта)», «Крытычныя матэрыялы і рэцэнзіі»«Пераклады», «Песні на вершы паэта»«Складальнік калектыўных зборнікаў».

У раздзелах «Творы пісьменніка (паэта)», «Публіцыстычныя творы пісьменніка (паэта)» дакументы размешчаны ў храналагічным парадку, у межах года – па алфавіце загалоўкаў, у астатніх частках – алфавітнае размяшчэнне матэрыялу. Артыкулы, прадстаўленыя ў раздзеле «Крытычныя работы і рэцэнзіі», прыводзяцца пад выдзеленай назвай асобнага твора ці зборніка.

Адбор матэрыялу ажыццяўляўся па каталогах і картатэках цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна г. Мазыра, асабістых архівах аўтараў. Таксама пры складанні БД выкарыстоўваліся інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага г. Бабруйска, цэнтральнай раённай бібліятэкі г. Рэчыцы, звесткі з бібліяграфічнага бюлетэня «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку».

База дадзеных можа прадстаўляць цікавасць для выкладчыкаў беларускай літаратуры вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, студэнтаў-філолагаў, навучэнцаў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, краязнаўцаў, а таксама шырокага асяроддзя чытачоў, якія цікавяцца літаратурным жыццём Мазыршчыны.