Форма ўваходу




Аксёнчык Ніна

Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык нарадзілася 12 сакавіка 1961 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна. Вучылася ў мясцовай школе, скончыла з адзнакай Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1982), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1987). Абараніла кандыдацкую дысертацыю (1988), з 1982 да 1997 года працавала выкладчыкам у МДПІ. Выступала як паэт, крытык, мастак-аматар.
Піша на беларускай мове.
Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (1994), рэспубліканскай і раённай перыёдыцы.
Аўтар зборніка паэзіі «Споведзь арабіны» (1995).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.
Жыве ў Чэхіі.

Творы Н. Аксёнчык

Споведзь арабіны : вершы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 94 c. – (Першая кніга паэта).

***

  Настаўнік
: [аб сустрэчы настаўніка У. У. Баярына з Якубам Коласам] // Дзень паэзіі – 82 / укладальнік Пятрусь Макаль. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – С. 252-254.
Беларуская гасціннасць ; Беларусь ; «Люблю вясну я, ды чаму…» ; Мазыр ; Мяцеліца ; «Натхнёна я збіраю словаў кветкі…» ; «Не заві мяне шапшынай белай…» ; «Ой, чаму вы, зоркі…» ; «Я - нараджэннем касмічнага года…» : [вершы] // Палескія перазвоны : зборнік вершаў да 50-годдзя інстытута / Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут. – Мазыр, 1994. – С. 7-11.
«Здаецца мне, што я раней жыла…» ; «Зноў жалейкаю горнай…» ; Мроі белых туманаў ; Пейзаж да 26 красавіка 1986 года : [вершы] // Полымя. – 1994. - № 12. – С. 36-37.
Асенняе ; «Люблю вясну я, ды чаму…» : [вершы] // Жыццё Палесся. – 1996. – 19 верасня. – С. 3.
Мая Малітва ; «О зорка шчасця ў небе Беларусі…» ; Палессе роднае, жыві! : [вершы] // Пісьменніцы Беларусі. Частка ІІ. Пісьменніцы Гомельшчыны / складальнікі: Л. А. Піскун, Я. У. Піскун. – Мазыр, 1996. – С. 26-28.
Брала фарбы ; Будзе жыць Беларусь ; Зноў еду дадому ; Мая песня ; Мужу Уладзіміру ; Палеская Санта Марыя : [вершы] // Жыццё Палесся. – 1997. – 1 лістапада. – С. 3.
Буслы ; Іронія жыцця ; Лес сухі ; Па сняжку, па ільду ; Слова мае : [вершы] // Літаратура і мастацтва. – 1997. - № 30. – С. 8.
Вясновы дождж : [верш] // Жыццё Палесся. – 1997. – 13 сакавіка. – С. 3.
Музыка снегу ; Мяцеліца ; Па сняжку, па ільду ; Прасветленасць ; Прачнуўся дзень ; У звоне промняў заінелых… : [вершы] // Жыццё Палесся. – 1997. – 15 лютага. – С. 4.
Белы храм ; Зноў еду дадому ; Маё Палессе ; Казка Палесся : [вершы] // Ты, Мазыр, - мой Парнас : зборнік вершаў / складальнік В. Р. Андрыеўскі. – Мазыр, 2001. – С. 46, 67-68, 112.
Зімовае : [верш] // Прыпяцкія хвалі : зборнік вершаў / складальнік В. Р. Андрыеўскі. – Мазыр, 2002. – С. 3. ; Камуніст Палесся. – 1987. – 25 снежня. – С. 3.
Мроі белых туманоў : [верш] // Жыццё Палесся. – 1996. – 24 верасня. – С. 3.
Беларуская гасціннасць : [верш] // Жыццё Палесся. – 1997. – 24 снежня. – С. 3.

«Ціхі ўсход усмешкай ружы…» : [верш] // Край непаўторны : Мазырскія замалёўкі : фотаальбом. - Гомель, 2001. - С. 15.
Стары сад : [верш] // Роднае слова. – 2002. - № 3. – С. 100.

Вятчын ; Вяртанне ; Маё Палессе ; Беларуская гасціннасць ; Зоркі ; Палессе роднае, жыві! ; «Не заві мяне шыпшынай белай» ; Споведзь арабіны : [вершы] // Натхненне : калектыўны зборнік аўтараў Жыткавіцкага краю / рэдактар-укладальнік У. Гаўрыловіч. – Мазыр, 2004. – С. 118-123.
Выпаў снег : [верш] // Белорусская нива. – 2012. – 25 января. – С. 1.
Зімовы дзень : [верш] // Белорусская нива. – 2012. – 12 декабря. – С. 1.

Песні на вершы Н. Аксёнчык

Аўсіюк, А. М. Беларуская гасціннасць : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 23-24.
Аўсіюк, А. М. Мроі белых туманоў : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 138-139 ; Аўсіюк, А. М. Песні для дзяцей : [ноты]. – Мазыр, 1997. – С. 38-39.
Аўсіюк, А. М. Прыязджай да Мазыра : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 33-36 ; Песні роднага краю : зборнік твораў самадзейных кампазітараў г. Мазыра. – Мазыр, 1993. – С. 38.
Аўсіюк, А. М. Стары сад : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 135-137.
Аўсіюк, А. М. Студэнства гады : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 36-38.
Аўсіюк, А. М. Чарнобыльская Санта-Марыя : [ноты] / музыка А. Аўсіюка ; словы Н. Аксёнчык // Я так люблю… : (зборнік вакальна-харавых твораў) / А. М. Аўсіюк. – Мазыр, 1996. – С. 140-141.
Казелька, І. Першы дожджык : [ноты] / музыка І. Казелькі ; словы Н. Аксёнчык // «Пою тебе, моё Полесье» : сборник песен / И. Козелько. – Мозырь, 2003. – С. 41-42.

Крытычныя работы і рэцэнзіі на творы Н. Аксёнчык

«Споведзь арабіны»:

Скобла, М. Самазабыццё душы / М. Скобла // Літаратура і мастацтва. – 1995. – № 50. – С. 6-7.

Літаратура аб жыцці і творчасці Н. Аксёнчык

Аксёнчык Ніна : [біяграфічная даведка, бібліяграфія] // Пісьменніцы Беларусі. Частка ІІ. Пісьменніцы Гомельшчыны / складальнікі: Л. А. Піскун, Я. У. Піскун. – Мазыр, 1996. – С. 25-26.
Аксёнчык Ніна Канстанцінаўна : [біяграфічная даведка] // Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут : гістарычны нарыс. – Мазыр, 1994. – С. 31.
Бароўская, І. Звіні, песня!.. : [аб творчасці А. Аўсіюка і песнях на словы мазырскіх паэтаў] / І. Бароўская // Пад зоркаю кахання і любові : творчыя партрэты майстроў беларускай песеннай лірыкі. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – С. 73-91. – (Са зместу: аб паэзіі Н. Аксёнчык. – С. 75, 79-80, 81, 88).
Бароўская, І. Песня засталася жыць : [аб творчасці А. Аўсіюка і песнях на словы мазырскіх паэтаў] / І. Бароўская // Мазыр. 850 год : у 3-х т. Т. 2. Мазыр літаратурны / пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера. – Гомель, 2005. – С. 91–119. – (Са зместу: аб паэзіі Н. Аксёнчык. – С. 92, 95, 96, 117).
Боханко, Л. Гармония слова и мелодии : [о презентации книги «Споведзь арабіны»] / Л. Боханко // Мозырская неделя. – 1995. – 27 октября.
Мамачкін, Д. Ода Мазыру / Д. Мамачкін // Мазыр. 850 год : у 3-х т. Т. 2. Мазыр літаратурны / пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера. – Гомель, 2005. – С. 142-161. – (Са зместу: тэма Мазыра ў паэзіі Н. Аксёнчык. – С. 147, 149, 160).
Мацяш, Н. «Я ў сад баюся не вярнуцца…» : [аб творчасці паэтэсы] / Н. Мацяш // Роднае слова. – 2002. - № 3. – С. 100.
Мельнікава, А. Паэзія – слова жаночага роду : Ніна Аксёнчык / А. Мельнікава // Мазыр. 850 год : у 3-х т. Т. 2. Мазыр літаратурны / пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера. – Гомель, 2005. – С. 125-129.
Садоха, А. «Палескія перазвоны» : [аб паэтах, творы якіх увайшлі ў калектыўны зборнік] / А. Садоха // Жыццё Палесся. – 1994. – 12 ліпеня. – С. 3.
Тэлеграма аб прыняцці Аксёнчык Н. К. у Саюз пісьменнікаў Беларусі] // Жыццё Палесся. – 1996. - № 69. – 20 чэрвеня.
Шынкарэнка, В. Калі ў радках душа гучыць : [аб жыцці і творчасці Ніны Аксёнчык] / В. Шынкарэнка // Палац : літаратурны альманах. 2017. Выпуск 5. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 252 -259.
«Я ў садзе зямным непрыкметная» : Ніна Аксёнчык // Прыпяцкая рапсодыя : [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі». – Гомель, 2010. – С. 63-66.
Скачать Word документ